wd wp Пошук:

Валасы

**Валасы** — складовая частка ахоўнага покрыва, галоўным чынам, у [млекакормячых](/Сысуны "Сысуны"), філагенетычна з’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу скурных пакроваў. У жывёл густы валасяны полаг называецца мехам або поўсцю. Так званыя «валасінкі» (трыхомы) таксама сустракаюцца на розных органах [раслін](/Расліны "Расліны").

Рост чалавечых валасоў

Валасы растуць паўсюль на паверхні цела, апроч слізістых абалонак і скуры на далонях, падэшвах і вуснах.

Рост валасоў трымаецца пэўнага цыклу з трыма асобнымі і адначасовымі фазамі — анагена, катагена і целагена; усе тры адбываюцца адначасова па ўсім целе. Кожная з фаз мае пэўныя характарыстыкі, якія вызначаюць даўжыню валасоў.[1]

На целе ёсць розныя тыпы валасоў, у тым ліку пушковыя і андрагенныя валасы, кожны з якіх мае свой тып клеткавай пабудовы. Розная структура надае валасам унікальныя характарыстыкі, якія служаць пэўным мэтам, галоўным чынам, для захавання цяпла і абароны.[2]

Фактары ўплыву на рост валасоў

Валасы растуць вельмі хутка. З большай хуткасцю ў чалавечым арганізме дзеляцца толькі клеткі касцявога мозга. Хуткасць росту валасоў, а таксама іх структуру і схільнасць да выпадзення вызначае генетыка. Гэта нельга змяніць, але на гэта можна паўплываць, калі ўлічыць вонкавыя і ўнутраныя фактары.

Вонкавае ўздзеянне маюць:

У мужчын рызыка празмернага выпадзення валасоў у 3 разы вышэй за жанчын. Гэта звязана з асаблівасцю працы гармонаў і тлушчавых залоз.[4]

Зноскі

  1. Textbook of Clinical Pediatrics (нявызн.). books.google.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  2. The Hair Follicle as a Dynamic Miniorgan (нявызн.). linkinghub.elsevier.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  3. Grow your hair faster (нявызн.). ororahair.com. Праверана 23 жніўня 2022.
  4. Hair loss (нявызн.). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 23 жніўня 2022.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Валасы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Покрыўная сістэма