wd wp Пошук:

Лімфангіт

Лімфангіт (ад лімфа і стар.-грэч.: ἀγγεῖον — «сасуд») (лімфангаіт, накардыёз скурна-лімфатычны) — запаленне лімфатычных сасудаў(руск.) бел..

Прычыны захворвання

Лімфангіт можа развіцца пры запаленні скуры і слізістых абалонак і інш., калі інфекцыя распаўсюджваецца з токам лімфы па напрамку да лімфатычных вузлоў. Узбуджальнікі працэсу — стрэптакокі, стафілакокі, кішачная палачка(руск.) бел. і інш. — пранікаюць з міжтканкавых шчылін запалёнай вобласці ў адводзячыя павярхоўныя, а затым і глыбокія лімфатычныя сасуды.

Цячэнне захворвання

Пры лімфангіце паражаецца ўся сценка сасуда, у прасвет яго выпадаюць згусткі фібрыну(руск.) бел., што перапыняе ток лімфы (мае значэнне для адмежавання запалення). Лимфангіт выяўляецца вузкімі чырвонымі палосамі на скуры. Пры некаторых формах у галіне палос развіваюцца ўшчыльненне і хваравітасць. Адначасова павышаецца тэмпература цела, з’яўляюцца дрыжыкі, пагаршаецца агульнае самаадчуванне. Пры лімфангіце глыбокіх сасудаў назіраюцца ацёк, хваравітасць. Хранічны лімфангіт характарызуецца закаркаваннем лімфатычных параток з утварэннем ацёкаў.

Лячэнне

Ліквідацыя першаснага ачага, спакой паражанай часткі цела, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, кампрэсы(руск.) бел., антыбіётыкі. Пры хранічным лімфангіце — фізіятэрапія(руск.) бел., гразелячэнне(руск.) бел., радыётэрапія(руск.) бел..

Прафілактыка

Своечасовае лячэнне запаленчых, траўматычных і іншых ачагоў.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лімфатычная сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні сасудаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных