wd wp Пошук:

Сальныя залозы

Сальныя залозы абазначены личбай 5

Сальныя залозы размешчаныя ў скуры, выдзяляюць сакрэт, які надае скуры і валасам воданепрымальныя ўласцівасці і эластычнасць.

Маюць выгляд разгалінаваных пузыркоў. У адрозненне ад потавых залоз, якія выдзяляюць сакрэт у знешняе асяроддзе без парушэння сваёй цэласнасці, эпітэлій сальных залоз у працэсе выдзялення скурнага сала разбураецца. Скурнае сала складаецца з прадуктаў распаду эпітэліяльных клетак, вітамінаў А, C і інш. Пад уплывам поту скурнае сала разлагаецца з утварэннем тлустых кіслот, якія валодаюць характэрным пахам. Вывадныя пратокі сальных залоз часцей за ўсё адкрываюцца ў валасяныя сумкі. Скурнае сала змазвае валасы, якія растуць, і скуру, ахоўваючы іх ад высыхання і змочвання вадой; дзякуючы тлушчавай змазцы валасы выглядаюць эластычнымі і бліскучымі.

За суткі сальныя залозы дарослага чалавека выдзяляюць да 20 г сакрэту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Скура
Катэгорыя·Залозы