wd wp Пошук:

Франц Іванавіч Сіўко

Франц Іванавіч Сіўко (нар. 3 мая 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, педагог. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Біяграфія

Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах на Мёршчыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).

З 1975 па 1980 гады выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку ў сярэдняй школе № 2 горада Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах № 29, 30, 12. Працаваў намеснікам дырэктара школы, карэспандэнтам-арганізатарам у сістэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газеце «Віцебскі рабочы». З 1993 па 2010 гады выкладаў курс прафесійнай лексікі беларускай мовы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля незаключэння ў 2010 годзе, у час ідэалагічнага ціску на членаў непадуладнага пісьменніцкага саюза, кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць быў прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. У 1995 годзе праслухаў курс лекцый па гісторыі сусветнай і польскай хрысціянскай культуры ў Летнім універсітэце польскай культуры ў Рыме. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкім часопісам «Ave Maria». Цягам шэрагу гадоў з’яўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасні 1986 г. выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусіі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадстве.   

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2017 г.). З 1999 па 2009 год — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар трынаццаці кніг прозы. Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках «Дзвіна» (1992, 2000), «Карані» (1994), «Край» (1997), «Ратуша» (2016—2019), у часопісе Саюза пісьменнікаў Паўднёвай Асеціі «Фидиуаг» (2001, 2004), у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Новы час», у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «ARCHE», «Нёман», «Беларусь», у канфесійных каталіцкіх выданнях «Наша вера», «Ave Maria, перакладаліся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы. Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і інш. Пісьменніцкую працу заўсёды сумяшчаў з педагагічнай. Аўтар метадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), метадычнай распрацоўкі (у сааўтарстве) «Культура маўлення і дзелавыя зносіны спецыяліста» (2010) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей.

У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Для яго творчай манеры характэрныя займальнасць сюжэта, своеасаблівасць прыёмаў мастацкага ўвасаблення аўтарскай задумы, шырокае выкарыстанне лексікі абмежаванага ўжывання, у прыватнасці дыялектызмаў, як сродку характарыстыкі персанажа і выяўлення яго экзістэнцыйнай і грамадзянскай сутнасці.

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак