Павя́цце[1] (трансліт.: Paviaccie, руск.: Повятье) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Мёры, за 192 км ад Віцебска, на рацэ Вята[2].
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя Дзісенскaга паветa (з 1926 года Браслаўскaга павета) Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3].