wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Хільмановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хільмановіч. Уладзімір Хільмановіч (1967, в. Каменка Шчучынскага раёна) — беларускі гісторык, журналіст.

Біяграфія

У 1984 г. на выдатна скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у савецкім войску.

З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнікам у СШ № 20 Гродна, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і метадыстам Гісторыка-мемарыяльнага цэнтра аддзелу культуры Гродзенскага гарвыканкама. У 1998 г. скончыў аспірантуру пры кафедры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыялізацыя — канфесійная гісторыя). У 1997-1998 гг. працаваў на Гродзенскім абласным тэлебачанні.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар серыі брашураў для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасці» (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 20012006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацый. Актыўны дзеяч грамадска-палітычнага руху з 1987 года. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадскай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаванне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэння Гродзенскай асацыяцыі маладых вучоных «Віт» (1995), Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» (1996), адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае.

У 2000-2003 — намеснік старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Член ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і Асацыяцыі спартыўнай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 года стала друкуецца ў беластоцкай газеце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка (Вільня, 2007)[1].

З чэрвеня 2008 г. вядзе перадачы «Беларускае золата»(недаступная спасылка), «Імёны Гародні»(недаступная спасылка) і «Краязнаўчыя кропкі»(недаступная спасылка) на радыё «Рацыя» (Беласток)[2].

З чэрвеня 2015 г. член Саюза беларускіх пісьменнікаў[3]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Сяргей Астраўцоў. Беларускі каляндар на кожны дзень (нявызн.). Грамадства. Радыё «Свабода». Праверана 1 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
  2. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускія аўтары. Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2014. Праверана 31 мая 2014.
  3. Зрілість Хільмановіча

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка