wd wp Пошук:

Гродзенская праўда

Гро́дзенская пра́ўдагродзенская дзяржаўная газета, якая выдаецца з кастрычніка 1939 года[1]. Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты (1985, арх. Л. Вільчко) размешчаны па вуліцы Антонава, 25.

Агульныя звесткі

Агульны наклад тыдня каля 70 тысяч асобнікаў. Газета выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на рускай і беларускай мовах. Заснавальнікі: Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі Саветы дэпутатаў, рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». Мае тэматычныя дадаткі «Гродненский вестник» і «Рекламка». Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 582).

Галоўны рэдактар — Лілія Чаславаўна Навіцкая. Друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праз сістэму «Белсаюздруку», у крамах Гродна і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласці, а таксама праз сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».

Зноскі

  1. Гродненская правда(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 17 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Газеты Гродна
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1939 годзе
Газеты паводле алфавіта
Невызначаная мова для газеты
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Гродзенская праўда