wd wp Пошук:

Фонд імя Льва Сапегі

Фонд імя Льва Сапе́гі — беларускае асветніцкае, грамадскае, некамерцыйнае аб’яднанне.

Гісторыя і дзейнасць

Фонд імя Льва Сапегі быў утвораны 26 чэрвеня 1992 года па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў з Мінска, Віцебска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Гродна і іншых гарадоў Беларусі.

31 мая 1999 года арганізацыя была перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі[1]. Арганізацыя аб’ядноўвае юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы і бізнесу. Аб’яднанне носіць імя канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (1557—1633). Час яго жыцця — гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага — «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому ў вялікай ступені спрыяў сваёй дзейнасцю Сапега[2]. Старшынём арганізацыі з’яўляецца Міраслаў Кобаса[3].

Місія

Спрыянне працэсам паслядоўнага ўстанаўлення і развіцця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіравання, павышэння прававой культуры і абароны правоў грамадзянаў, развіцьця рынкавай эканомікі.

Мэты

Структура

Структура АГА «Фонд ім. Льва Сапегі»:

Дзейнасць

Пры непасрэднай падтрымцы АГА «Фонд ім. Льва Сапегі» створана больш за 50 NGO, падтрымліваюцца грамадзянскія ініцыятывы на лакальным узроўні (устанаўленне помніка Льву Сапегу ў горадзе Слоніме, экалагічны рух, моладзевыя праблемы і інш.).

Зноскі

  1. Асьветніцкае грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя Льва Сапегі» Архівавана 23 лютага 2015.
  2. Чаму мы так завемся? Архівавана 23 лютага 2015.
  3. http://www.ngo.by/database/ngo/view/575/ Архівавана 11 сакавіка 2016.
  4. Асноўныя мэты арганізацыі Архівавана 23 лютага 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Беларускія грамадскія арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта