wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Швецыі

Узброеныя сілы Швецыі (шведск.: Försvarsmakten) — сукупнасць войскаў Каралеўства Швецыя, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. З 1994 года складаюцца ў агульную структуру са службовых частак: Сухапутныя войскі (шведск.: Armén), Ваенна-марскія сілы (ВМС — шведск.: Marinen) і ваенна-паветраныя сілы (ВПС — шведск.: Flygvapnet). Агульная колькасць — 25 000 чалавек.

Гэтыя узброеныя сілы (УС) з’яўляюцца агенцтвам Урада Швецыі (шведск.: Myndighet), якое адказнае за аперацыі ўзброеных сіл Швецыі. Асноўная задача ўзброеных сіл Швецыі заключаецца ў падрыхтоўцы, арганізацыі і разгортванні ўзброеных сілаў як унутры краіны, так і за мяжой, захоўваючы пры гэтым доўгатэрміновую здольнасць абараніць Швецыю ў выпадку інтэрвенцыі. Вярхоўны галоўнакамандуючы (шведск.: Överbefälhavaren), генерал-палкоўнік ці прапар-афіцэр камандзір шведскіх ўзброеных сілаў, і з’яўляецца самым высокапастаўленым афіцэрам прафесійных на сапраўднай службе. Вярхоўны Галоўнакамандуючы у сваю чаргу падсправаздачны праз міністра абароны ўраду Швецыі (шведск.: Regeringen).

Узброеныя сілы больш за стагоддзе пабудаваны на паняццях вайсковыга абавязку і тэрытарыяльнай абароны, падтрымкі старажытнай нацыянальнай палітыкі недалучэння, нейтралітэту. Да канца халоднай вайны амаль усе мужчыны, якія дасягнулі ўзросту прыдатнасці да ваеннай службы былі прызваны ў войска. Улетку 2010 г. у мірны час прызыў спынілі, была ўведзена добраахвотніцкай арміі. Пераход на новую сістэму будзе цалкам завершаны ў 2018 г. Некаторыя падраздзяленні шведскіх узброеных сіл у цяперашні час знаходзяцца на разгортванні ў Афганістане адпаведна з дзеяннямі Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы (ISAF — англ.: International Security Assistance Force) і ў Косаве. Да таго ж Швецыя ўдзельнічае разам з ваеннымі назіральнікамі розных краін служыць у кантынгенце ЕС адзін раз у тры гады.

Гісторыя

Узброеныя сілы (УС) складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вышэйшае кіраўніцтва ажыццяўляе ўрад, непасрэднае — галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Агульная колькасць УС каля 68 тыс. чалавек (1977 г.). Камплектуюцца яны паводле закона пра вайсковую павіннасць. Тэрмін сапраўднай ваеннай службы ў сухапутных войсках 7,5-15 месяцаў, у ВПС — 8-15 месяцаў, у ВМС 10-17,5 месяцаў.

Палітыка строгага шведскага нейтралітэту абумовіла высокі ўзровень гатоўнасці Швецыі да баявых дзеянняў, але ў сувязі са спыненнем халоднай вайны у 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаны.

Дактрына

Асноўны артыкул: Міжнародныя адносіны Швецыі Шведскія узброеныя сілы маюць чатыры асноўныя задачы[3]:

Абарона краіны ў выпадку нападу замежнай дзяржавы. Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў выпадку стыхійных бедстваў (паводка і г.д.).

Швецыя імкнецца мець магчымасць заставацца нейтральнай ў выпадку вайны[4]. Аднак, Швецыя супрацоўнічае з іншымі замежнымі краінамі. Як член Еўрапейскага Саюза, Швецыя выступае ў якасці вядучай краіны для баявых груп ЕС[5], а таксама супрацоўнічае і праводзіць сумесныя вучэнні з НАТА ў рамках членства ў Партнёрства дзеля міру і ў Савеце Еўраатлантычнага партнёрства[6]. У 2008 г. пачата супрацоўніцтва паміж Паўночнымі краінамі дзеля пашырэння магчымасці сумесных дзеянняў, і гэта прывяло да стварэння Паўночнага абароннага супрацоўніцтва (NORDEFCO — англ.: Nordic Defence Cooperation)[7][8]. Пры пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва дзеля абарончых пазіцый у 2009 г. Швецыя заявіла, што не застанецца пасіўнай ў выпадку, калі Паўночныя краіны або члены Еўрапейскага Саюза падвергнуцца нападу[9]. Нядаўнія палітычныя шведскія рашэння падкрэслілі імкненне да ўдзелу ў міжнародных аперацыях дзеля набыцця вопыту[10][11][12]. Пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі 2008 г. чарговы раз пераканаліся ў правільнасці рашэння. Да гэтага часу большасць падраздзяленняў не можа быць мабілізавана на працягу аднаго года, калі ўзнікне такая неабходнасць. У 2009 годзе міністр абароны Швецыі заявіў, што ў будучыні ўсё ўзброеныя сілы павінны быць цалкам мабілізаваны на працягу аднаго тыдня[13].

Галоўнакамандуючыя ўзброенымі сіламі Швецыі

Галоўнакамандуючыя Шведскага ўзброенымі сіламі Дата прызначэння
Улаф Т’ёрнель (шведск.: Olof Thörnell) 8 снежня 1939 г.
Хельг Юнг (шведск.: Helge Jung) 1 красавіка 1944 г.
Нільс Сведлунд (шведск.: Nils Swedlund) 1 красавіка 1951 г.
Торстэн Рап (шведск.: Torsten Rapp) 1 жовтня 1961 г.
Стыг Сюнергрэн (шведск.: Stig Synnergren) 1 кастрычніка 1970 г.
Ленарт Юнг (шведск.: Lennart Ljung) 1 кастрычніка 1978 г.
Бенгт Густафсан (шведск.: Bengt Gustafsson) 1 кастрычніка 1986 г.
Увэ Віктарын (шведск.: Owe Wiktorin) 1 ліпеня 1994 г.
Юхан Хедэрстэт (шведск.: Johan Hederstedt) 1 ліпеня 2000 г.
Хокан Сюрэн (шведск.: Håkan Syrén) 1 січня 2004 г.
Сверкер Гёрансан (шведск.: Sverker Göranson) 1 студзеня2009 г.

Склад узброеных сіл Швецыі

Сухапутныя войскі

Асноўны артыкул: Сухапутныя войскі Швецыі

Ваенна-марскія сілы

Асноўны артыкул: Ваенна-марскія сілы Швецыі

Ваенна-паветраныя сілы

Асноўны артыкул: Ваенна-паветраныя сілы Швецыі Міратворчая дзейнасць узброеных сіл Швецыі

Міратворчая дзейнасць ажыццяўляецца шведскімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З канца 2001 года Швецыя з’яўляецца членам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Афганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЕ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых аперацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Непале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швецыя далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру», створанай па ініцыятыве НАТА, у рамках якой з’яўляецца асацыятыўным членам Рады еўраатлантычнага партнёрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыццяўляецца сумесная міратворчая дзейнасць на Балканах, у Афганістане, а таксама барацьба з міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швецыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнёрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольма), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сіл, спецыялістаў па выратавальных і гуманітарных аперацыях.

Удзел Узброеных Сіл Швецыі ў аперацыях у свеце (красавік 2008 г.)[14]
Дыяграма, якая паказвае памер ўзброеных сіл Швецыі ў 1965—2010 гг.: Жоўты = колькасць паветраных сіл, сіні = колькасць пяхотных палкоў, чырвоны = колькасць артылерыйскіх палкоў, зялёны = колькасць берагавой артылерыі і дэсантных палкоў.

Крытыка

У 2008 г. у артыкуле на аснове доктарскай дысертацыі, навуковец Карл Ідэн (шведск.: Karl Ydén) з універсітэта Гётэбарга даў аналіз у апісанні шведскіх узброеных сіл, што тычыўся кар’еры для рэестравых афіцэраў у першую чаргу ў мірны час, бюджэтных выдаткаў (сродкі плацельшчыкаў падаткаў), даследавання фактычных ваенных дзеянняў, характара ​​кіравання войскамі камандаваннем, арганізацыі развіцця арміі і флота, ступень эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў у войску і г.д. Гэта мела немалаважнае значэнне для прыняцця рашэнняў Урада Швецыі і заканадаўчай ініцыятывы рыксдагаа[15][16].

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
  2. 10 стран, отказавшихся от воинского призыва за последние 5 лет(нявызн.), Военное образование (07.03.2012). (руск.)
  3. Försvarets fyra huvuduppgifter(недаступная спасылка) (шведск.)
  4. «Sverige är militärt alliansfritt. Denna säkerhetspolitiska linje, med möjlighet till neutralitet vid konflikter i vårt närområde, har tjänat oss väl.» Sveriges säkerhetspolitik Архівавана 19 кастрычніка 2008. (шведск.)
  5. Nordic Battlegroup - Försvarsmakten(нявызн.) (недаступная спасылка). Mil.se (19 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  6. Sverige och NATO Архівавана 13 чэрвеня 2011. (шведск.)
  7. Nordic defence cooperation - Försvarsmakten(нявызн.) (недаступная спасылка). Mil.se (6 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  8. Background to cooperation - Försvarsmakten(нявызн.) (недаступная спасылка). Mil.se (6 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  9. Ett användbart försvar Архівавана 25 лютага 2015., last paragraph (шведск.)
  10. Försvarsreformen Архівавана 1 чэрвеня 2008. (шведск.)
  11. Our task - Försvarsmakten(нявызн.) (недаступная спасылка). Mil.se (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  12. The Swedish military service system - Försvarsmakten(нявызн.) (недаступная спасылка). Mil.se (28 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  13. Ett användbart försvar Архівавана 25 лютага 2015. (шведск.)
  14. Insatser i välden — Försvarsmakten". Försvarsmakten. 2008. Läst 2008-04-23. Архівавана 15 красавіка 2008. (шведск.)
  15. Ph.D. thesis in «War and the career system» (Вайна і сістэмы прасоўвання па службе), Dagens Nyheter by professor Mats Alvesson, researcher of military organization at Lunds University, and Karl Ydén at the University of Göteborg. (англ.)
  16. Karriärstyrda officerare skapar inkompetent försvar(нявызн.) . DN.se (6 лістапада 2008). Праверана 5 жніўня 2009. (шведск.)

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Швецыі