wd wp Пошук:

Ваенная акадэмія Карлберг

Ваенная акадэмія Карлберг (шведск.: Militärhögskolan Karlberg (MHS K)) — ваенная акадэмія ў складзе Узброеных сіл Швецыі, дзейнічае з 1792 года. Знаходзіцца ў замку Карлберг у Сольне.[2] Гэта найстарэйшая ваенная акадэмія ў свеце, якая засталася на сваім першапачатковым месцы.

Шведскія курсанты паступаюць у акадэмію на трохгадовае навучанне, як і афіцэры, якія імкнуцца стаць лейтэнантамі флоту альбо арміі, а таксама капітанамі ваенна-паветраных сіл.[3]

Нягледзячы на тое, што Карлберг з’яўляецца ваеннай установай, палац і яго парк, аднесеныя да помнікаў гісторыі, якія прадстаўляюць нацыянальны інтарэс, даступныя для шырокай грамадскасці.[4]

Гісторыя

Жаданне караля Густава III стварыць акадэмію для курсантаў пры палацы Ульрыксдаль не было рэалізавана пасля яго смерці ў 1792 годзе, бо яго жонка каралева Сафія Магдалена хацела мець гэты палац у якасці прыватнай рэзідэнцыі, таму «Каралеўская ваенная акадэмія» (Kungliga Krigsacademien) была перанесена ў замак Карлберг, былую каралеўскую летнюю рэзідэнцыю, дзе першае пакаленне курсантаў пачало сваю адукацыю ў лістападзе таго ж года.[5]

Неўзабаве пасля смерці караля, падчас рэгенцтва Густава IV Адольфа, было прызнана неабходным павелічэнне месца для размяшчэння афіцэраў, і будаўнічыя работы ў выцягнутых павільёнах замка пачаліся ў наступным годзе, і праз тры гады яны былі завершаны па праекце Карла Крыстафера Гёрвэля.[5]

Да 1867 года курсанты флоту і арміі атрымлівалі адукацыю ў Карлбергу. Адукацыя марскіх курсантаў была аддзелена і перамешчана ў 1868 года з Карлберга, які затым прыняў назву Каралеўская ваенная школа. Зноў аб’яднацца атрымалася ў 1999 годзе, з 2003 года ў акадэмііі пачалі рыхтаваць афіцэраў ваенна-паветраных сіл.[3]

Зноскі

  1. Handbok: parad 6: traditionsvård 2017, p. 60
  2. Holmberg (1993), s. 60
  3. 1 2 Military Academy Karlberg
  4. Fortifikationsverket
  5. 1 2 Historiesajten
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Адукацыя ў Стакгольме
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швецыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1792 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96