wd wp Пошук:

Партнёрства дзеля міру

Карта краін-членаў ПДМ.      Цяперашнія ўдзельнікі праграмы     Былыя ўдзельнікі праграмы, цяпер члены НАТА

Партнёрства дзеля міру (англ.: Partnership for Peace — PfP) — праграма двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва НАТА з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі арганізацыі (перш за ўсё, з усходнееўрапейскімі і постсавецкай прасторы), распачатая ў 1994 годзе па ініцыятыве ЗША. Першапачаткова ахоплівала 34 дзяржавы, пасля частка ўдзельнікаў непасрэдна ўвайшла ў склад альянсу, а супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прыпынена (адпаведна ў 2014 і 2021)[1][2].

Мэта праграмы — спрыянне правядзенню ваенных рэформаў, стварэнне эфектыўных ваенных інстытутаў, забеспячэнне грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі, развіццё міратворчага і гуманітарнага патэнцыялу. Згодна з праграмай, у выпадку ўзнікнення прамой пагрозы іх тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці ці бяспекі, яе ўдзельнікі могуць правесці кансультацыі з краінамі-членамі НАТА (так, згодна з інфармацыяй WikiLeaks, гэтым правам паспрабавала скарыстацца Грузія падчас узброенага канфлікту 2008 года[3]).

Сённяшнія партнёры

Шэрым колерам у табліцы вылучаны краіны, з якімі НАТА прыпыніла ўсе віды грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.

Краіна-удзельнікХто падпісаўДата
АўстрыяМіністр замежных справаў Алаіз Мак10.02.1995
АзербайджанПрэзідэнт Гейдар Аліеў04.05.1994
АрменіяМіністр замежных спраў Ваган Папазян05.10.1994
БеларусьМіністр замежных спраў Уладзімір Сянько11.01.1995
Боснія і ГерцагавінаСтаршыня Прэзідыума Небайша Радманавіч14.12.2006
ГрузіяМіністр замежных спраў Аляксандр Чыкваідзэ23.03.1994
ІрландыяМіністр замежных спраў Дэвід Эндрус01.12.1999
КазахстанМіністр замежных спраў Канат Саўдабаеў27.05.1994
КыргызстанПрэзідэнт Аскар Акаеў01.06.1994
МальтаПрэм’ер-міністр/Міністр замежных спраў Гвіда дэ Марка26.04.1995
МалдоваПрэзідэнт Мірча Снегур16.03.1994
Расія[4]Міністр замежных спраў Андрэй Козыраў22.06.1994
СербіяПрэзідэнт Борыс Тадзіч14.12.2006
ТаджыкістанПаўнамоцны прадстаўнік Шарыф Рахімаў20.02.2002
ТуркменістанНамеснік Старшыні Кабінета міністраў Барыс Шыхмурадаў10.05.1994
УкраінаМіністр замежных спраў Анатоль Зленко08.02.1994
УзбекістанМіністр замежных спраў Саідмухтар Саідкасімаў| 13.07.1994
ФінляндыяМіністр замежных спраў Хэйкі Хаавісто09.05.1994
ШвейцарыяМіністр замежных спраў Флавіа Коці11.12.1996
ШвецыяМіністр замежных спраў Маргарэт аф Углас09.05.1994

Былыя ўдзельнікі праграмы

Краіна-удзельнікХто падпісаўДата далучэння да праграмыДата ўступлення ў НАТА
АлбаніяПрэзідэнт Салі Берыша23.02.199401.04.2009
БалгарыяПрэзідэнт Жэлю Жэлеў14.02.199429.03.2004
ВенгрыяМіністр замежных спраў Геза Есенскі08.02.199412.03.1999
ЛатвіяПрэм’ер-міністр Валдзіс Біркавс14.02.199429.03.2004
ЛітваПрэзідэнт Альгірдас Бразаўскас27.01.199429.03.2004
ПольшчаПрэм’ер-міністр Вальдэмар Паўляк02.02.199412.03.1999
РумыніяМіністр замежных спраў Тэадор Мелешкану26.01.199429.03.2004
Паўночная МакедоніяКіраўнік Урада Бранка Црвенкоўскі15.11.199527.03.2020
СлавакіяПрэм’ер-міністр Уладзімір Меч’яр09.02.199429.03.2004
СлавеніяПрэм’ер-міністр Янэз Дрновшэк30.03.199429.03.2004
ХарватыяМіністр замежных спраў Таніна Піцула25.05.200001.04.2009
ЧарнагорыяПрэзідэнт Філіп Вуянавіч14.12.200605.06.2017
ЧэхіяПрэм’ер-міністр Вацлаў Клаўс10.03.199412.03.1999
ЭстоніяМіністр замежных спраў Юры Луйк03.02.199429.03.2004

Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы

Рэспубліка Кіпр з’яўляецца адзіным членам Еўрапейскага саюза, якія не ўдзельнічаюць у праграме. Турцыя ў сілу таго, што не прызнае Кіпр, блакуе супрацоўніцтва гэтай дзяржавы з НАТА[5], паколькі канфлікт паміж турэцкай і грэцкай часткамі вострава Кіпр застаецца нявырашаным.

Рэспубліка Косава, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Еўропе, не ўдзельнічае ў праграме, так як чатыры краіны, якія не прызнаюць суверэнітэту Косава, перашкаджаюць супрацоўніцтву гэтай дзяржавы з НАТА.

Расія і НАТА

Асноўны артыкул: Расія і НАТА Упершыню аб праграме «Партнёрства дзеля міру« прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну паведаміў дзяржсакратар ЗША Уорэн Крыстафер 22 кастрычніка 1993 года падчас свайго візіту ў РФ. Прыхільнікі неадкладнага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу крытыкавалі праграму, як саступку Маскве і здрада інтарэсаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак па стане на сярэдзіну 90-х гадоў у кіраўніцтве ЗША яшчэ не было кансенсусу адносна далейшага пашырэння НАТА на ўсход і ўзаемадзеяння паміж Расіяй і блокам[6].

22 чэрвеня 1994 года ў Брусэлі было падпісана пагадненне «Партнёрства дзеля міру», якое выводзіла Маскву і альянс на новы ўзровень прагматычнага супрацоўніцтва. 7 чэрвеня 2007 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін падпісаў Федэральны закон N 99-ФЗ «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўночнаатлантычнага дагавора і іншымі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у праграме «Партнёрства дзеля міру», аб статусе іх сіл ад 19 чэрвеня 1995 года і дадатковага пратакола да яго».

У сакавіку 2014 года адносіны паміж Расіяй і НАТА абвастрыліся з-за Крымскага крызісу. 1 красавіка 2014 года на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў НАТВ у Брусэлі альянс абвясціў аб прыпыненні ўсіх відаў грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй, фактычна паралізаваўшы работу Савета Расія—НАТА (застаўся толькі палітычны дыялог на ўзроўні паслоў і вышэй) — такім чынам, блок НАТА ў аднабаковым парадку спыніў дзеянне пагаднення аб партнёрстве з Расіяй[7][8][9].

На саміце НАТА у ліпені 2016 года Расія была прызнаная асноўнай пагрозай бяспекі для Альянсу, а яе стрымліванне было афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА[10][11].

Гл. таксама

Зноскі

  1. НАТО приостанавливает военное сотрудничество с Россией(нявызн.), РИА Новости (1 красавіка 2014).
  2. НАТО свернула канал диалога и приостановило сотрудничество с Белоруссией(нявызн.), ТАСС (23 лістапада 2021).
  3. Еще раз про войну. Подборка материалов Wikileaks о российско-грузинском конфликте(нявызн.), lenta.ru (1 снежня 2010).
  4. Федеральный закон от 7 июня 2007 г. N 99-ФЗ “О ратификации Соглашения между государствами - участниками Североатлантического договора и другими государствами, участвующими в программе “Партнерство ради мира”, о статусе их Сил от 19 июня 1995 года и Дополнительного протокола к нему”(нявызн.), «Российская газета», Федеральный выпуск № 0(4390) (16 чэрвеня 2007).
  5. Ayhan Simsek. Cyprus a sticking point in EU-NATO co-operation // Southeast European Times, 14 июня 2007 года.
  6. Путин все время обвиняет США в нарушении обещания не расширять НАТО на восток. А его кто-то давал? The New Yorker — об одной фразе из 1990 года, которая сейчас грозит Европе новой войной(нявызн.), Meduza (29 студзеня 2022).
  7. BBC News НАТО приостанавливает всякое сотрудничество с Россией(нявызн.). Россия: BBC News (1 красавіка 2014). Праверана 1 красавіка 2014.
  8. Statement by NATO Foreign Ministers(англ.) . NATO (1 красавіка 2014). — «6. We have decided to suspend all practical civilian and military cooperation between NATO and Russia. Our political dialogue in the NATO-Russia Council can continue, as necessary, at the Ambassadorial level and above, to allow us to exchange views, first and foremost on this crisis.»  Праверана 24 жніўня 2014.
  9. Персоны нон-НАТО // Коммерсантъ, 11.04.2015
  10. Саммит НАТО принял решение усилить восточный фланг — РИА Новости, 08.07.2016
  11. http://www.kremlin.ru/events/president/news/53883

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Знешняя палітыка НАТА