wd wp Пошук:

Ваенныя дзеянні

Ваенныя дзеянні — арганізаванае выкарыстанне сіл і сродкаў дзеля выканання пастаўленых баявых задач часткамі, злучэннямі, аб’яднаннямі ўсіх відаў узброеных сіл.

Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, з сяр. 20 ст., рашучасцю мэтаў і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войскаў (сіл), шырокім выкарыстаннем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасцю, дынамічнасцю і хуткацечнасцю, рэзкімі менамі сітуацыі, вялікім выдаткаваннем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеянні» звычайна ўжываецца ў дач. да дзеянняў стратэгічнага маштабу, а ў дач. да дзеянняў аператыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеянні».

Формы ваенных дзеянняў

Формы ваенных дзеянняў ужываюцца ў залежнасці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасцяў відаў узброеных сілаў і родаў войск (сілаў), мэты ваенных дзеянняў і характару задач, што выконваюцца.

Да форм ваенных дзеянняў адносяцца: аперацыя, бітва, баявыя дзеянні (у т.л. сістэматычныя баявыя дзеянні), бой, удар (у т.л., ядзерны).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ваенная справа
Катэгорыя·Ваеннае майстэрства