wd wp Пошук:

Аналіз

Аналіз (ад грэч.: αναλυσις — раскладванне) — расчляненне прадмета пазнання, абстрагаванне яго асобных бакоў.

  1. Метад даследавання, які ўключае ў сябе вывучэнне прадмету з дапамогай разумовага або рэальнага раздзялення яго на складнікі элементы (часткі аб’екта, яго прыкметы, уласцівасці, адносіны). Кожная з вылучаных частак аналізуецца асобна ў рамках адзінага цэлага. Адваротнае — сінтэз.
  2. Удакладненне лагічнай формы (будовы, структуры) развагі сродкамі фармальнай логікі.
  3. Сінонім навуковага даследавання наогул.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аналіз
Катэгорыя·Метады даследванняў