Тэ́льмінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэльмы-1.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Збірагскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чэрнеўскага сельсавета[2], які 22 сакавіка 1962 года перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[3]. 8 мая 1970 года ў склад сельсавета з Вычулкаўскага сельсавета перададзены вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькова, Шчэбрын і Ямна, а ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[4]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падбулькова (злілася з вёскай Булькова)[5]. 4 красавіка 1983 года ў склад сельсавета з Чэрнінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[6].
У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | SОАТО | Каардынаты |
---|---|---|---|
Булькова | вёска | 1 212 840 006 | 52°07′17″ пн. ш. 23°55′52″ у. д.HGЯO |
Буякі | вёска | 1 212 840 011 | 52°08′43″ пн. ш. 23°55′18″ у. д.HGЯO |
Вочкі | вёска | 1 212 840 041 | 52°08′56″ пн. ш. 23°54′27″ у. д.HGЯO |
Кошалева | вёска | 1 212 840 021 | 52°08′21″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO |
Лідымо | вёска | 1 212 840 026 | 52°09′18″ пн. ш. 23°53′49″ у. д.HGЯO |
Малыя Косічы | вёска | 1 212 840 031 | 52°07′35″ пн. ш. 23°49′50″ у. д.HGЯO |
Смолін | вёска | 1 212 840 051 | 52°08′30″ пн. ш. 23°52′16″ у. д.HGЯO |
Тэльмы-1 | вёска | ||
Тэльмы-2 | вёска | 1 212 840 066 | 52°07′19″ пн. ш. 23°51′29″ у. д.HGЯO |
Хабы | вёска | 1 212 840 071 | 52°07′52″ пн. ш. 23°54′36″ у. д.HGЯO |
Шэбрын | вёска | 1 212 840 076 | 52°05′59″ пн. ш. 23°53′42″ у. д.HGЯO |
Ямна | вёска | 1 212 840 081 | 52°05′45″ пн. ш. 23°50′07″ у. д.HGЯO |
На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[7].
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета[8]:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3010 чалавек[9], з іх 86,6 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 4,2 % — украінцы[10].