Максімы — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета. Злілася з в. Збірагі.
У XIX ст. вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1870 годзе адносілася да Залескай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, уваходзіла ў Збіражскую гміну Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 вяскоўцаў.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі Збірагі[1].