Віто́шкі[1] (трансліт.: Vitoški, руск.: Витошки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
У 19 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1868 года маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзес. зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзес. зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў вятрак, кузня.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.