Вало́скі[1] (трансліт.: Valoski, руск.: Волоски) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
У 19 ст. вёска — дзяржаўная ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе Валоскі адносіліся да Харытонаўскай сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.