wd wp Пошук:

Тэльмінскі сельсавет

Тэ́льмінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэльмы-1.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Збірагскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чэрнеўскага сельсавета[2], які 22 сакавіка 1962 года перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[3]. 8 мая 1970 года ў склад сельсавета з Вычулкаўскага сельсавета перададзены вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькова, Шчэбрын і Ямна, а ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[4]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падбулькова (злілася з вёскай Булькова)[5]. 4 красавіка 1983 года ў склад сельсавета з Чэрнінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус SОАТО Каардынаты
Бульковавёска1 212 840 00652°07′17″ пн. ш. 23°55′52″ у. д.HGЯO
Буяківёска1 212 840 01152°08′43″ пн. ш. 23°55′18″ у. д.HGЯO
Вочківёска1 212 840 04152°08′56″ пн. ш. 23°54′27″ у. д.HGЯO
Кошалевавёска1 212 840 02152°08′21″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO
Лідымовёска1 212 840 02652°09′18″ пн. ш. 23°53′49″ у. д.HGЯO
Малыя Косічывёска1 212 840 03152°07′35″ пн. ш. 23°49′50″ у. д.HGЯO
Смолінвёска1 212 840 05152°08′30″ пн. ш. 23°52′16″ у. д.HGЯO
Тэльмы-1вёска
Тэльмы-2вёска1 212 840 06652°07′19″ пн. ш. 23°51′29″ у. д.HGЯO
Хабывёска1 212 840 07152°07′52″ пн. ш. 23°54′36″ у. д.HGЯO
Шэбрынвёска1 212 840 07652°05′59″ пн. ш. 23°53′42″ у. д.HGЯO
Ямнавёска1 212 840 08152°05′45″ пн. ш. 23°50′07″ у. д.HGЯO

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[7].

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета[8]:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3010 чалавек[9], з іх 86,6 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 4,2 % — украінцы[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэльмінскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе