wd wp Пошук:

Вялікія Косічы

Вялі́кія Ко́січы[1] (трансліт.: Vialikija Kosičy, руск.: Великие Косичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 ст. як сяло — шляхецкая ўласнасць у Троцкім ваяводстве ВКЛ. У канцы 15 ст. уладанне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтка Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь ВКЛ Аляксагдр пацвердзіў гэты запіс. Пад 1567 г. пазначана ў попісе войска ВКЛ.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1860 годзе вёска ў складзе маёнтка Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косіч і навакольных вёсах сумесна са свяшчэннікамі Качалоўскім і Савіцкім пабудавалі праваслаўную царкву са званіцай. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасная ўправа (з 1890 года ў в. Чэрні), праваслаўная царква, карчма. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучылася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

Сядзіба ў пачатку XX ст.

У 1905 годзе сяло — цэнтр Косіцкай воласці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак (9 жыхароў). У сяле быў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых абшчын; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Косіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У студзені 1950 года арганізаваны калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32. У 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя». 4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутары Малькі[2].

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Чэрнінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вялікія Косічы