wd wp Пошук:

Клімовічы

Клімо́вічы[2] (трансліт.: Klimovičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.

У 19 стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, які належаў Ф. Ягміну. У 1858 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Чэрнінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы