wd wp Пошук:

Чэрні

Чэ́рні[1] (трансліт.: Černi, руск.: Черни) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на паўночны ўсход ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя».

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло — прыватная ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пад 1577 г. пазначана як двор Чэрнік. У 1617 годзе маёмасць князя Фёдара Масальскага.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Цэнтр маёнтка Чэрні, якім у 1868 годзе валодаў Ф. Ягмін. У 1877 годзе вяскоўцы пабудавалі драўляную царкву. У 1886 годзе сяло ў Косіцкай воласці, царкоўна-прыходская школа, карчма. З 1889 года працавала народнае вучылішча, у якім навучаліся 51 хлопчык і 2 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў К. Ягмін. У 1897 годзе царква, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа.

У 1905 годзе сяло ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Тут размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці. У 1905 годзе 1370 дзес. зямлі належалі пані Ю. Штэрн. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 8 двароў; 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. У жніўні 1950 года арганізаваны калгас «Маладая гвардыя», у які ўвайшлі 30 гаспадарак з 66. У 1969 годзе калгас ператвораны ў аднайменны саўгас. 4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутары Чэрні[2].

Інфраструктура

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чарні́
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Чэрнінскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна