wd wp Пошук:

Вялюнь

Вялю́нь[1] (трансліт.: Vialiuń, руск.: Велюнь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Радзіма Героя Савецкага Саюза І. Ц. Майсеева.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст. як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ.

У 19 ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў Ягмін; мелася 358 дзес. зямлі. У 1890 годзе — цэнтр Вялюнскай сельскай грамады, якой належала 246 дзес. зямлі. У 1897 годзе ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У сакавіку 1948 года арганізаваны калгас імя Суворава, які аб’яднаў 52 гаспадарак з 70, 300 га раллі і 65 га сенакосу, 33 кані.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 520.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Чэрнінскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна