wd wp Пошук:

Гутавічы

Гу́тавічы[1] (трансліт.: Hutavičy, руск.: Гутовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўночны ўсход ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

У пачатку 19 стагоддзя вёска — дзяржаўная ўласнасць у Воўчынскай воласці Брэсцкага павета, у 1868 годзе — у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Харытонаўскае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 92 дзес. зямлі. Працавала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Чэрнінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы