wd wp Пошук:

Томас Вермален

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} То́мас Верма́лен (нідэрл.: Thomas Vermaelen; нар. 14 лістапада 1985, Капелен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2006—2021). Вермален звычайна гуляў левай нагой, таму гуляў часцей за ўсё левабаковага цэнтральнага абаронцу, але мог згуляць на левым флангу абароны[3].

У цяперашні час трацуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Клубная кар’ера

Томас Вермален з’яўляецца выхаванцам бельгійскага клуба «Жэрміналь Беерсхот», які раней меў назву «Жэрміналь Экерэн».

1 ліпеня 2003 года Вермален падпісаў пяцігадовы кантракт з нідэрландскім «Аяксам» з Амстэрдама. Дэбют Вермалена ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 15 лютага 2004 года ў матчы супраць «Валендама». Томас адыграў увесь матч, а яго клуб, дзякуючы забітым мячам Яніса Анастасіу і Томаша Галасека, перамог з лікам 0:2. У студзені 2005 года Томас быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк» на астатнюю частку сезона 2004/05, бо не праходзіў у асноўны склад «Аякса» з-за высокай канкурэнцыі. Вярнуўшыся пасля заканчэння арэнды ў «Аякс», Вермален даволі хутка стаў асноўным іграком абароны клуба.

«Арсенал»

У пачатку чэрвеня 2009 года Вермаленам зацікавіўся англійскі «Арсенал», які меў патрэбу ва ўзмацненні лініі абароны клуба[4]. «Арсенал» зрабіў афіцыйную прапанову «Аяксу» аб набыцці іграка, паводле неафіцыйных дадзеных «кананіры» прапанавалі за 23-гадовага Вермалена ад 10 да 12 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. 19 чэрвеня 2009 года Вермален прайшоў медагляд і падпісаў кантракт з «Арсеналам». Падрабязнасці дагаворы не былі абвешчаны.

Вермален разам з партнёрамі святкуе гол Алекса Окслейд-Чэмберлена

У сваім дэбютным матчы супраць «Эвертана» 15 жніўня 2009 года Вермален забіў гол пасля падачы Робіна ван Персі са штрафнога. 16 верасня Томас забіў гол у матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць льежскага «Стандарда». Праз тры дні, 19 верасня, Вермален адправіў два мячы ў браму «Уіган Атлетык». Томас быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком «Арсенала» у жніўні і верасні 2009 года, а паводле вынікаў сезона 2009/10 Вермален увайшоў у сімвалічную зборную Прэм’ер-лігі.

У міжсезонне Вермален быў капітанам «Арсенала» ў матчы на Кубка Эміратаў супраць «Мілана», калі ў складзе адсутнічалі Сеск Фабрэгас, Мануэль Альмунія і Робін ван Персі. Томас пачаў усё тры першыя гульні сезона за «Арсенал» аднак потым атрымаў пашкоджанне ахілу ў матчы за зборную Бельгіі. Паводле словаў медыцынскага персаналу лонданскага клуба, Томас выбыў да канца сезона. Аднак ужо 26 красавіка 2011 года Верамлен адгуляў 90 хвілін у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд».

Пасля сыходу Фабрэгаса ў «Барселону» Вермален быў абраны віцэ-капітанам каманды. 6 верасня 2011 года стала вядома, што Вермалену патрабуецца 6 тыдняў, каб зноў вылячыць траўму ахіла. 18 кастрычніка ігрок падоўжыў кантракт з «кананірамі» на 4 гады. Абаронца вярнуўся ў склад да гульні на Кубак Англіі супраць «Болтана». 1 лістапада ігрок з’явіўся на пляцоўцы ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марселя» і дапамог свайму клуба захаваць браму некранутай. 5 лістапада Вермален забіў гол у матчы супраць «Вест Бромвіч Альбіён», які скончыўся перамогай з лікам 3:0. 26 лістапада ў гульні супраць «Фулхэма» Томас спачатку зарабіў аўтагол на 65 хвіліне, аднак на 82 хвіліне выправіў становішча, зрабіўшы лік нічыйным. Галоўны трэнер клуба Арсен Венгер назваў Вермалена і яго партнёра Ларана Касельні моцным дуэтам, што дазваляе «Арсеналу» мець моцную абарону.

У жніўні 2012 года Вермален быў абраны капітанам «Арсеналу» пасля сыходу Робіна ван Персі. Аднак выступы бельгійца былі слабейнымі за папярэднія сезоны, асабліва дрэнна Томас згуляў у матчах супраць «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпула». У другой палове сезона Венгер выкарыстоўваў у цэнтры абароны Пера Мертэзакера і Касельні, такім чынам Вермален заставаўся на лаўцы запасных. У самым канцы сезона Томас здолеў вярнуць сабе месца ў асноўнны склад.

«Барселона»

9 жніўня 2014 года Вермален падпісаў 5-гадовы кантракт з каталонскім клубам «Барселона». Сума трансферу, як мяркуецца, склала 15 млн фунтаў[6]. Аднак, у складзе «Барселоны» Томас стаў рэзервовым іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года быў арандаваны «Ромай» з правам далейшага выкупа[7]. Па заканчэнні сезона 2016/17 «Рома» не стала набываць абаронцу, і той вярнуўся ў «Барселону». У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каталонскі клуб.

«Вісэл Кобэ»

У ліпені 2019 года стаў іграком японскага клуба «Вісэл Кобэ», дзе на той момант ужо выступалі былыя ігракі «Барселоны» Андрэс Іньеста, Давід Вілья і Серджы Сампер[8].

Міжнародная кар’ера

Томас дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў 20 гадоў супраць зборнай Люксембурга ў сакавіку 2006 года. 8 кастрычніка 2009 года ён быў назначаны капітанам зборнай у гульні супраць зборнай Турцыі і Эстоніі ў гульняў адбору да чэмпіянату свету 2010[9], але не здолеў прадухіліць бельгійцаў ад чацвёртага месца ў сваёй групе.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2022 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі[10].

Дасягненні

«Аякс»:

«Арсенал»:

«Барселона»:

«Вісэл Кобэ»:

Зноскі

  1. Thomas Vermaelen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Thomas Vermaelen // FBref.com
  3. Arsenal’s Thomas Vermaelen earns himself ‘Verminator’ nickname. The Daily Telegraph
  4. Vermaelen ‘heading to Gunners’. Sky Sports
  5. Arsenal close in on Ajax defender Thomas Vermaelen. Telegraph
  6. Вермален подписал 5-летний контракт с «Барселоной». by.tribuna.com
  7. «Рома» арендовала Вермалена у «Барселоны». by.tribuna.com
  8. «Виссел Кобе» подписал Вермалена. by.tribuna.com
  9. Vermaelen is de nieuwe kapitein van de Rode Duivels. De Morgen Voetbal
  10. Вермален завершил игровую карьеру и вошел в штаб сборной Бельгии. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РКК Валвейк
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісэл Кобэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Бельгіі
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных