wd wp Пошук:

Робін ван Персі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Робін ван Персі (нідэрл.: Robin van Persie; нар. 6 жніўня 1983, Ротэрдам) — былы галандскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2005—2017). Вядомы па выступам за англійскія «Арсенал» (куды перайшоў у 2004 годзе з ротэрдамскага «Феенорда») і «Манчэстэр Юнайтэд».

У складзе зборнай Нідэрландаў гуляў на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы.

Біяграфія

Дзяцінства

Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 года ў Ротэрдаме. Бацькі развяліся, калі ван Персі быў зусім маленькім. Пасля суда Робін застаўся з бацькам, а дзве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Персі жылі ў прыгарадзе Ротэрдама, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную секцыю «Эксельсіёра», трэцяга па значнасці ротэрдамскага клуба. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зведзены да мінімуму. «Феенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксельсіёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросце 13 гадоў Робін ван Персі ўжо трэніраваўся ў школе «Феенорда».

«Арсенал»

У студзені 2004 года Робін падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам». Пасля таго, як клуб пакінуў Рабер Пірэс, завяршыў кар’еру Дэніс Бергкамп, роля аднаго з лідараў дасталася ван Персі. Арсен Венгер знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Робін доўгі час гуляў вельмі важную ролю ў «Арсенале», з 2011 па 2012 гады быў капітанам каманды.

«Манчэстэр Юнайтэд»

15 жніўня 2012 года кіраўніцтва «Арсенала» абвесціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Персі да гэтага часу яшчэ не пагадзіўся на асабістыя ўмовы з клубам[4]. 17 жніўня 2012 года, ван Персі афіцыйна быў прэзентаваны як гулец манчэстэрскага клуба, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле звестак, каштаваў «Манчэстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаў[5].

Па выніках сезона 2012/13 нарэшце стаў чэмпіёнам Англіі, чаго за 8 гадоў так і здолеў дасягнуць у складзе «Арсенала». Пазней, аднак, «Манчэстэр Юнайтэд» ужо не меў такіх поспехаў у чэмпіянаце, і эфектыўнасць Робіна ў атацы таксама значна паменшылася: за два сезоны (2013/14 і 2014/15) ён забіў усяго 22 галы, у той час як у сезоне 2012/13 адзначыўся 26 выніковымі стрэламі.

«Фенербахчэ»

14 ліпеня 2015 года было афіцыйна падпісанні ван Персі кантракт з турэцкім «Фенербахчэ» на тры гады[6].

Вяртанне ў «Феенорд»

У студзені 2018 года стала вядома аб вяртанні ван Персі ў «Феенорд»[7]. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Асабістае жыццё

У 2004 годзе Робін ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай мараканскага паходжання Бухры. Пара мае двух дзяцей.

У 2005 годзе ван Персі падазраваўся ў згвалтаванні галандскай мадэлі, аднак паліцыя адпусціла яго, калі была даказана яго невінаватасць.

Дасягненні

Феенорд

Арсенал

Манчэстэр Юнайтэд

Зборная Нідэрландаў

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1014475465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Robin van Persie // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1014475465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Terms agreed for Van Persie transfer Arsenal.com.
  5. Van Persie transfer completed ManUtd.com
  6. Ван Перси подписал контракт с «Фенербахче» by.tribuna.com
  7. Ван Перси вернулся в «Фейеноорд» by.tribuna.com
  8. Ван Перси завершил карьеру в 35 лет. «Фейеноорд» и «Ден Хааг» устроили ему коридор почета by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Феенорд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ротэрдаме
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе