wd wp Пошук:

ФК Уіган Атлетык

«Уі́ган Атле́тык» (англ.: Wigan Athletic Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Уіган (Вялікі Манчэстэр). На цяперашні момант клуб з’яўляецца адным з самых маладых у лізе — яго гісторыя налічвае ўсяго крыху больш за 80 гадоў[1].

«Уіган» праводзіць свае хатнія матчы на стадыне «DW Стэдыум» з 1999 года, падзяляючы стадыён з рэгбійным клубам «Уіган Уарыярз»[2]. Да 1999 года свае матчы клуб праводзіў на стадыёне «Спрынгфілд Парк»[3]. Мянушкай клуба з’яўляецца «Латыкс» (англ.: Latics), атрыманая ад скарачэння слова «Атлетыкс».

Гісторыя

Першыя гады

«Уіган Атлетык» быў заснаваны ў 1932 годзе і на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых маладых каманд, якія калі-небудзь выступалі ў англійскай Прэм’ер-лізе. Да пачатку 1930-х гадоў горад Уіган славіўся толькі сваімі рэгбійнымі дасягненнямі, дзякуючы мясцовай камандзе «Уіган Уарыярз». Сфарміраваць футбольны клуб атрымалася толькі пасля шасці няўдач, да гэтага распалася пяць футбольных каманд, як «Уіган Каўнці», «Уіган Юнайтэд», «Уіган Таўн», «Уіган Роверс» і «Уіган Бора». У выніку менавіта шостая спроба аказалася самай доўгатэрміновай.

«Спрынгфілд Парк», былы стадыён каманды «Уіган Бора», у выніку стаў хатняй арэнай «Уіган Атлетыка» і неўзабаве пасля гэтага клуб быў залічаны ў лігу графства Чэшыр (Паўночна-заходняя мясцовая футбольная ліга). У сваёй ранняй гісторыі «Уіган Атлетык» дамогся свайго самага значнага поспеху ў Кубку Англіі. У сезоне 1934/35 клуб перамог «Карлайл Юнайтэд» з лікам 6:1, усталяваўшы рэкорд Кубка Англіі — самы буйны лік пры перамозе аматарскай каманды над прафесійнай, аднак пазней гэты рэкорд быў паўтораны ў 1955 годзе «Бостанам Юнайтэд» і ў 1957 годзе «Херэфардам Юнайтэд». У 1945 годзе «Уіган Атлетык» прабіўся ў лігу Ланкашырскай камбінацыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. «Wigan dreams become reality». BBC Sport.
  2. «Wigan Athletic: Statistics». 11v11.com
  3. «Springfield Park, Wigan Athletic FC» Архівавана 25 мая 2009.. oldgrounds.co.uk

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта