.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пер Мертэзакер (ням.: Per Mertesacker; нар. 29 верасня 1984, Гановер, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за брэменскі «Вердэр» і лонданскі «Арсенал». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014), у складзе якой стаў чэмпіёнам свету 2014 года.
Пер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды.
8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7].
У 2016—2018 гадах амаль не гуляў з-за траўм, і ў маі 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнеркую працу ў акадэмію «Арсенала».
Мертэзакер з’яўляўся іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў. Разам са зборнай выйграў чэмпіянату свету 2014, пасля чаго абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры.
Пер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль.
«Вердэр»:
«Арсенал»:
Германія: