wd wp Пошук:

Таццяна Віктараўна Шапуцька

Тацця́на Ві́ктараўна Шапу́цька (нар. 25 верасня 1990; Мінск, БССР, СССР) — беларуская партыйная дзяячка, прэс-сакратар «Маладога Фронту» ў перыяд 2007—2010 гг. З 2011 г. працуе ў незалежнай прэсе, уласны карэспандэнт газеты «Новы час»; аўтарка часопіса «Ідэя».

Біяграфія

Нарадзілася 25 верасня 1990 года ў Мінску. Скончыла гімназію №1 імя Францыска Скарыны з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 2008 годзе паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — «паліталогія». У 2009 г. па палітычных матывах была адлічана з БДУ[1] і прынятая ў лік студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Літва). У 2014 г. атрымала ступень бакалаўра палітычных навук, у дадзены момант з’яўляецца магістрантам ЕГУ па праграме «Публічная палітыка».

Грамадска-палітычная дзейнасць

З сакавіка 2007 года з’яўляецца членам «Маладога Фронту». Са жніўня 2007 года — прэс-сакратар «Маладога Фронту».

Удзельнічала ў многіх акцыях і кампаніях «Маладога Фронту», неаднаразова затрымлівалася. 7 лістапада 2008 года за ўдзел у антыкамуністычным пікеце ля КДБ была арыштавана на 3 сутак[2]. 3 жніўня 2011 г. была асуджана на 10 сутак арышту за асвятленне пікета ў падтрымку зняволенага лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча ў Горках (Магілёўская вобласць)[3].

Двойчы станавілася лаўрэатам прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова»[4][5].

Асабістае жыццё

13 жніўня 2010 года ў Фарным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы (Мінская вобласць) абвянчалася з Глебам Лабадзенкам. Сведкамі выступілі журналіст «Звязды» Яўген Валошын і намесніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка. Спецыяльнымі гасцямі былі княгіня Эльжбета Радзівіл, спевакі Лявон Вольскі і Кася Камоцкая[6]. У шлюбе мае двух сыноў.

Зноскі

  1. Татьяну Шапутько отправляют на судмедэкспертизу, а она пошла в суд(руск.) . Белорусский партизан (11 сакавіка 2010).
  2. Маладафронтаўцаў асудзілі і вызвалілі(недаступная спасылка)
  3. http://by.belapan.by/archive/2011/08/03/488446_488447/(недаступная+спасылка)
  4. http://baj.by/be/content/vyniki-volnaga-slova-2011
  5. https://archive.today/20130628043513/http://baj.by/be/node/20714
  6. Андрэй Маўрукевіч. Вяселле Шапуцькі і Лабадзенкі адбылося ў Нясвіжы : газета. — 18 жніўня 2010. — № 31 (676). — С. 16. — ISSN 1819-1614.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня