wd wp Пошук:

Сіньша

Сі́ньша — возера на мяжы Віцебскай вобласці (Расонскі раён) Беларусі з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Дрыса, за 37 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забор’е, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.

Плошча паверхні 2,53 км². Даўжыня возера 4 км, найбольшая шырыня 1,44 км, даўжыня берагавой лініі 9,9 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,2 м. Аб’ём вады 8,07 млн. м³. Плошча вадазбору 1782 км².

Вадазбор у межах Беларусі дробна- і сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, пяскоў і супескаў. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Двума астравамі (агульная плошча 0,17 км²) і паўвостравам катлавіна падзелена на 2 плёсы, злучаныя вузкімі пралівамі. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на паўночным усходзе 5—8 м), умерана стромкія, параслі лесам. У паўночнай і ўсходняй частках тэраса вышынёй 1,2 м. Берагавая лінія звілістая. Ёсць мноства невялікіх заліваў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Пойма шырынёй 10—20 м, пад хмызняком. Зона мелкаводдзя вузкая вакол астравоў і ўздоўж паўночна-заходняга берага. У астатніх месцах мелкаводдзе пашыраецца да 50 м. Дно да глыбіні 2,5—3 м выслана пяском, ніжэй ілам і сапрапелем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 3,5 м, асабліва паўночная частка (пераважна рдзестамі). Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 20—30 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У заходніх залівах паўночна-ўсходняга плёса возера расце вадзяны арэх плывучы (від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі).

Возера злучана пратокамі з азёрамі Валоба (на паўночным захадзе) і Данское (на поўдні).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, судак, жэрах, гусцяра, мянтуз і іншыя віды рыб.

Маляўнічасць і зручнае палажэнне робяць возера прыдатным для воднага турызму і адпачынку.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Дрысы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак