wd wp Пошук:

Сяргей Сцяпанавіч Мацапура

Сяргей Сцяпанавіч Мацапу́ра (15 лютага 1919 — 17 сакавіка 1998) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

С. С. Мацапура нарадзіўся ў вёсцы Гдзень (зараз у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы, працаваў трактарыстам у калгасе. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім, Цэнтральным, Калінінскім, 1-м украінскім, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах — наводчык і камандзір гарматнага разліку, разведчык, камандзір разліку станковага кулямёта, механік-вадзілель танка Т-34. Удзельнік прыгранічных баёў на тэрыторыі Літвы, абароны Полацка, Невеля, Новасакольнікаў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Тарапецка-Холмскай, Уманьска-Баташанскай, Люблінска-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай аперацый. Быў тройчы паранены.

Механік-вадзіцель танка (49-я гвардзейская Вапнярская танкавая брыгада, 12-ы гвардзейскі Уманьскі танкавы корпус, 2-я танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі старшына С. С. Мацапура вызначыўся ў студзені 1945 г. у баях за вызваленне гарадоў Сахачаў і Інаўроцлаў на тэрыторыі Польшчы.

Пасля вайны служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе служыў у органах Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1951 годзе скончыў курсы пры Уладзімірскай афіцэрскай школе МУС СССР. З 1965 г. капітан С. С. Мацапура ў запасе. Працаваў у навукова-даследчым аб’яднанні ў Маскве.

Памёр С. С. Мацапура 17 сакавіка 1998 г. Пахаваны на Шчэрбінскіх Паўднёвых могілках у Маскве.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Шчэрбінскіх могілках
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскве
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі