wd wp Пошук:

Люблін-Брэсцкая аперацыя

Люблінска-Брэсцкая аперацыя (18 ліпеня — 2 жніўня 1944 г.) — частка буйнамаштабнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі «Аперацыя Баграціён»

Правядзенне

Люблін-Брэсцкая наступальная аперацыя была праведзена войскамі 1-га Беларускага фронту з мэтай разгрому брэсцкай і люблінскай груповак праціўніка. З нямецкага боку ім супрацьстаялі злучэнні 2-й арміі і 9-й арміі групы армій «Цэнтр» і 4-я танкавая армія групы армій «Паўночная Украіна».

Да зыходу 21 ліпеня савецкія войскі на шырокім фронце выйшлі да р. Заходні Буг, з ходу яе фарсіравалі і ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Арміі правага крыла ў гэты перыяд падыходзілі да Брэста. Да зыходу 26 ліпеня часці выйшлі да Заходняга Буга, ахапіўшы групоўку праціўніка ў Брэста з поўначы і паўночнага захаду. На працягу 28 ліпеня Брэст быў вызвалены.

28 ліпеня ў бітву была ўведзена 1-я армія Войска Польскага.

31 ліпеня 2-я танкавая армія прарвалася да прадмесця Варшавы, але была сустрэта контрударам моцнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Вынікі

У выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі было завершана выгнанне немцаў з паўднёва-заходніх абласцей Беларусі і вызвалены ўсходнія раёны Польшчы. Падчас аперацыі савецкія войскі прасунуліся на 260 км.

Гл. таксама

Вялікая Айчынная вайна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларуская аперацыя (1944)
Катэгорыя·Бітвы СССР
Катэгорыя·Жнівень 1944 года
Катэгорыя·Ліпень 1944 года