wd wp Пошук:

Вісла-Одэрская аперацыя

Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя — стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў на правым флангу савецка-германскага фронту ў 1945 годзе. Пачалася 12 студзеня, завяршылася 3 лютага. Праводзілася сіламі 1-га Беларускага (камандуючы — маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў) і 1-га Украінскага франтоў (маршал Савецкага Саюза Іван Конеў).

У ходзе Вісла-Одэрская аперацыі ад нямецкіх войскаў была вызвалена тэрыторыя Польшчы на захад ад Віслы і захоплены плацдарм на левым беразе Одэра, выкарыстаны пасля пры наступе на Берлін. Аперацыя насіла імклівы характар ​​- на працягу 20 сутак савецкія войскі прасоўваліся на адлегласць ад 20 да 30 км у дзень. За гэты час яны пераадолелі 7 умацаваных рубяжоў суперніка і 2 буйныя водныя перашкоды.

Зноскі

  1. 1 2 3 Вісла-Одэрская аперацыя 1945 — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. 1 2 3 Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — м: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4. Вісла-Одэрская аперацыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Люты 1945 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы ў Польшчы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Польшча падчас Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы СССР
Катэгорыя·Студзень 1945 года
Катэгорыя·1945 год у СССР
Катэгорыя·Бітвы Германіі