wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вышалескі. Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1874, мястэчка Обаль, зараз Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — 14 студзеня 1958) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930)[1].

Біяграфія

У 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута(руск.) бел.[1] працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.

Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы(руск.) бел. ў Азербайджане.

У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.

У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.

У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.

У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап(руск.) бел. і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.

У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута(руск.) бел..

У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.

У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.

Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску[1].

Член ЦВК БССР (1929—1930).

У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім(руск.) бел.. З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута[1].

З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі(руск.) бел.. У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.

Навуковая дзейнасць

С. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней(руск.) бел., колібактэрыёз(руск.) бел. і паратыф(руск.) бел. цялятаў[1]. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу(руск.) бел. буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго[1].

Навуковыя працы

Ён апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.

Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:

і інш.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Вышелесский Сергей Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  2. 1 2 Вышелесский Сергей Николаевич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Беларусі
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Кузьмінскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Обалі (Шумілінскі раён)
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ветэрынары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Эпідэміёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада