wd wp Пошук:

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, руск.: Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, 1-я вуліца Даватара, 7/11.

Гісторыя

Заснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1 кастрычніка 1994 года інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура

Асноўны артыкул: Будынак пазямельна-сялянскага банка, Віцебск

Мазаіка з маёлікі і надваконне-какошнік

Акадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.

Структура

Кафедра ветэрынарнай экспертызы імя Х. С. Гарагляда

Факультэты

Кафедра батанікі і харчазнаўства

Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.

Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек.

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 440.
  3. Порохов Фёдор Фёдорович(руск.)  // Сайт акадэміі
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Акадэміі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ветэрынарныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта