wd wp Пошук:

Эпізааталогія

Эпізаатало́гія, ветэрынарная эпідэміялогія — раздзел ветэрынарыі, навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і пашырэння інфекцыйных захворванняў жывёл, распрацоўвае меры прафілактыкі і барацьбы з імі.

Навуковай асновай эпізааталогіі паслужылі даследаванні ў галіне бактэрыялогіі канца XIX ст. і даследаванні Л. Пастэра, Р. Коха, І. І. Мечнікава, Д. І. Іваноўскага. Значны ўклад у развіццё навукі ўнеслі расійскія і савецкія вучоныя Л. І. Цэнкоўскі, Х. І. Гельман, А. І. Кальнінг, С. М. Вышалескі.

Развіццё эпізааталогіі звязана з дасягненнямі ў галіне мікрабіялогіі, імуналогіі, клінічнай дыягностыкі, фармакалогіі, паразіталогіі, зоагігіены і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ветэрынарыя
Катэгорыя·Эпідэміялогія
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum