wd wp Пошук:

Агар

Качка-огар, Агар, Чырвоная качка[2] (Tadorna ferruginea) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.

Апісанне

Даўжыня цела каля 60 см, маса 1,1—1,3 кг. Птушка мае аранжава-карычневае апярэнне з больш светлай галавой. Крылы белыя з чорным махавым пер’ем. Хвост чорны з зеленаватым адценнем. Огары добра плаваюць, а ў палёце выглядаюць цяжкімі, больш падобнымі да гусяў, чым да качак. У самцоў у перыяд гнездавання, летам, з’яўляецца цёмнае кольца на шыі, а ў самак звычайна ёсць белая пляма на галаве. Іх голас — гучны крык, падобны да гагатання гусяў.

Пашырэнне

Пашырана на поўдні Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, у Азіі. У будыстаў на Тыбеце і ў Манголіі птушка лічыцца святой.

Звычайна огары жывуць парамі або маленькімі групамі, значна радзей — вялікай чарадою. Але на час лінькі і зімоўкі яны могуць збірацца вялікімі групамі на азёрах ці павольных рэках.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца воднымі рачкамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.

Гняздо будуе ў глыбокіх норах, нішах у абрывах.

Утрыманне ў няволі

У няволі гэтыя птушкі як правіла агрэсіўныя, лепш іх трымаць у пары або на вельмі вялікай тэрыторыі. Іх можна трымаць разам з іншымі відамі качак, але яны ўсё роўна могуць быць вельмі агрэсіўнымі ў перыяд гнездавання.

Зноскі

  1. Таксанамія і распаўсюджванне(англ.)  (недаступная спасылка). Rails, Gallinules and Coots (Rallidae). IBC.Lynxeds.com. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  2. Агар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1764 годзе
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта