wd wp Пошук:

Стрэлкі звычайныя

Стрэ́лкі звычайныя[3] (Capsella bursa-pastoris) — від аднагадовых ці двухгадовых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae). На Беларусі з’яўляецца заносным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

Назва

Стрэлкі звычайныя, грачыха палявая[4], чарвец, чарвічнік[5], вошы[6], серыкі, стрэлкі, клопікі[7][8][9], сірыкі[4], атдохе[10].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак.

Біялогія і экалогія

Растуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Аднагадовыя ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку.

Выкарыстанне і ўласцівасці

Лекавая, кармавая, ядомая расліна. Настой і экстракт травы — кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, ранагаючае; пры хваробах Страўнікава-кішачсага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраных крывацёках, ліхаманцы.

Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціну ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам