wd wp Пошук:

Капуставыя

Капуставыя, Крыжакветныя[3], Крыжакветкавыя[4] (Brassicáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўключае ў сябе аднагадовыя і шматгадовыя травы, зрэдку паўхмызнякі або хмызнякі. Раней сямейства называлася крыжакветныя (Cruciferae).

Аб’ём сямейства — 349 родаў і больш за тры з паловай тысяч відаў. Адметнай асаблівасцю сямейства з’яўляецца багацце двугадовых монакарпічных (гэта значыць квітнеючых толькі на апошнім годзе жыцця) траў. Капуста з’яўляецца важнейшым для чалавека прадстаўніком гэтага сямейства.

Батанічнае апісанне

Сям’я аб’ядноўвае травяністыя расліны, рэдка паўхмызнякі з чарговымі лістамі, без прылісткаў. Пласцінка ліста простая, цэльная ці ў рознай ступені расчлененая. Характэрны аднаклетачныя, простыя ці разгалінаваныя, радзей мнагаклетачныя, залозістыя валаскі. Вегетатыўныя органы капусных маюць асобныя клеткі (ідыябласты) з міразінам. Кветкі ў гронках, якія часта сабраны ў мяцёлкі. Кветка мае двайны калякветнік: чашалісцікаў 4 у двух кругах, чашалісцікі ўнутранага круга ў аснове маюць паглыбленні з нектарам. Вяночак з 4 пялёсткаў з ногцікамі. Андрацэй у большасці з 6 тычынак; дзве з іх утвараюць знешні круг і маюць больш кароткія ніці. Чатыры тычынкі ўнутранага круга з больш доўгімі ніцямі размяшчаюцца дзвюма парамі і чаргуюцца з тычынкамі знешняга круга. Гінецэй заўсёды цэнакарпны з двух пладалісцікаў, зрослых краямі. Ад швоў вырастае перагародка, якая падзяляе поласць завязі па вертыкальным напрамку на два гнязды. Семязачаткаў звычайна некалькі, яны прымацоўваюцца ўздоўж шву. Завязь несапраўдна двухгняздовая са слупочкам і рыльцам.

Плод — стручок (даўжыня перавышае шырыню больш чым у 3 разы), стручочак (даўжыня перавышае шырыню не болей чым у 3 разы), рэдка распадаецца (у рэдзькі дзікай), ці аднасенны арэх. Эвалюцыя крыжакветных ішла па шляху змянення пладоў ад тыповага доўгага стручка ў кароткі стручочак. Стручочкі двух тыпаў: шырокаперагародачныя і вузкаперагародачныя; нераскрываемыя стручкі — членістыя, разломвальныя. Семя без эндасперма, семядолі ўтрымліваюць алей, гліказіды. Зародак сагнуты, з розным становішчам карэньчыка адносна семядолей. Будова плода і насення — важная сістэматычная адзнака для адрознення больш дробных груп сям’і.

Сістэматыка

Сямейства ўключае 349[5] родаў раслін, якія размеркаваны па 45[6] трыбам:

Выкарыстанне

Крыжакветныя — важныя харчовыя, кармавыя, а таксама вітамінаносныя (утрымліваюць вітамін С) расліны, і таму ўжываюцца як каштоўны проціцынготны сродак; ёсць меданосныя, алейныя, тэхнічныя, пустазельныя і дэкаратыўныя прадстаўнікі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Капуставыя, Крыжакветныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.502
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Brassicaceae(англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
  6. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін