Слонімскі раён — раён на поўдні Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 8 лютага 1954 года ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Плошча — 1,5 тыс. км². Насельніцтва на студзень 2006 года — 72 тыс. чалавек (горад — 51,4 тыс., 20,6 тыс. — раён). Цэнтр раёна — г. Слонім. У складзе раёна — 148 населеных пунктаў, 10 сельсаветаў.
Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшая кропка Слонімскага раёна (223,4 м) знаходзіцца на тэрыторыі Дзераўноўскага сельсавета, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Вяршыня назвы не мае. Каардынаты: 53° 13,907’ N, 25° 35,768’ E.
Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Іншыя рэкі: Бярэзніца, Малінаўка.
34,8 % тэрыторыі раёна займаюць лясы. Найбольшыя масівы — хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя. На тэрыторыі раёна знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння. Таксама ёсць 2 ландшафтныя геамарфалагічныя заказнікі прыроды мясцовага значэння: Загор’еўскі і Боркаўскі канцовамарэнныя масівы. Акрамя таго, ёсць 13 помнікаў прыроды.
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Азярніцкі, Акунінаўскі, Глоўсевіцкі, Жыровіцкі, Касцянёўскі, Міжэвіцкі, Мільканавіцкі, Парэцкі, Петралевіцкі, Сасноўскі, Сялявіцкі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі, Шылавіцкі сельсаветы. Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Альбярцін. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акунінаўскі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі сельсаветы, утвораны Масілавіцкі сельсавет, Мільканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі сельсаветы скасаванага Казлоўшчынскага раёна. 16 ліпеня 1960 года Касцянёўскі сельсавет скасаваны, Азгінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Мільканавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Галынкаўскі, Казловіцкі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскія пасёлкі Дзятлава, Казлоўшчына і Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы скасаванага Дзятлаўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Слоніму нададзены статус горада абласнога падпарадкавання. 16 лістапада 1963 года Парэцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 6 студзеня 1965 года гарадскія пасёлкі Дзятлава і Казлоўшчына, Войневіцкі, Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дзятлаўскаму раёну, да раёна далучаны Каралінскі сельсавет Ваўкавыскага раёна. 19 студзеня 1965 года скасаваны гарадскі пасёлак Альбярцін, які ўвайшоў у межы Слоніма. 16 сакавіка 1965 года Петралевіцкі сельсавет перайменаваны ў Слонімскі. 30 ліпеня 1966 года Галынкаўскі, Каралінскі, Казловіцкі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы сельсаветы перададзены зноў утворанаму Зэльвенскаму раёну. 22 ліпеня 1966 года ўтвораны Новадзевяткавіцкі сельсавет, Мільканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі, Навасёлкаўскі — у Паўлаўскі, скасаваны Шылавіцкі сельсавет. 18 сакавіка 1976 года да раёна далучаны Кастровіцкі сельсавет Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны Масілавіцкі сельсавет. 6 жніўня 1979 года ўтвораны Велікашылавіцкі сельсавет і скасаваны Слонімскі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года Глоўсевіцкі сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі, 17 чэрвеня 1996 года Кастровіцкі — у Сянькоўшчынскі. 4 студзеня 2002 года горад Слонім і Слонімскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 28 жніўня 2013 года скасаваны Велікашылавіцкі і Сялявіцкі сельсаветы[5].
Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 51,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, ільнаводства, птушкагадоўля, вырошчванне збожжавых і кармавых культур, бульбы. У раёне 4 раённыя унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерская гаспадарка, птушкафабрыка.
Сучасны Слонім — горад з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя буйныя прадпрыемствы:
Вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 29 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца: Расія, Украіна, Кыргызстан, ЗША, Польшча, Германія, Чэхія і інш.
Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляецца 329 аб’ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання розных форм уласнасці. Дзейнічаюць два рынкі і міні-рынак. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю занята больш як 500 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У Слонімскім раёне будаўніцтва ажыццяўляюць 5 будаўнічых арганізацый:
Да паслуг сланімчан: 2 стадыёны, 2 басейны, 30 спартыўных залаў, 6 спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ (2 маюць статус школ Алімпійскага рэзерву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).
У сістэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных устаноў (12 — агульнага развіцця, 12 — з тэматычнай накіраванасцю, 1 спецыяльная ўстанова для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, цэнтр развіцця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных устаноў, 3 спецыяльныя ўстановы, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты.
На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае 78 устаноў культуры.
Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Слонімскага раёна У раёне знаходзіцца помнік архітэктуры і адначасова дзеючы Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у комплекс якога ўваходзяць: Свята-Успенскі сабор (1650), званіца манастыра (1828), Крыжаўзвіжанская царква (1769), Богаяўленская царква (1796), Свята-Георгіеўская царква, будынкі семінарыі (XVII-XVIII стст.), а таксама жылыя і гаспадарчыя карпусы. На тэрыторыі манастыра дзейнічае Мінская духоўная семінарыя.
У раёне ёсць і іншыя помнікі архітэктуры:
Геалагічны помнік рэспубліканскага значэння - Смаўжоўскі вялікі камень.
На Слонімскай зямлі выраслі: