wd wp Пошук:

Васіль Рыгоравіч Супрун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Супрун. Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг. Кіраўнік беларускай антысавецкай арганізацыі «Чайка» ў 19461947 гадах (мянушка «Пагромавец»).[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1926 г. у в. Глоўсевічы Слонімскага павета (Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка). У 1944 г. скончыў трэці курс Слонімскай настаўніцкай семінарыі. З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна.

У маі 1946 разам з сябрамі Міхасём Ракевічам, Міхасём Чыгрынам, Аляксандрам Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся на пачатку мая 1946 г. Арганізацыя ставіла сваёй мэтай барацьбу з гвалтоўнай каланізацыяй, русіфікацыяй і вульгарызацыяй краю, абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, абарону мясцовых беларускіх традыцыяў, культуры, мовы, гістарычных святыняў. «Чайка» хутка расла і шырылася (асноўным за кошт студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі), але ў сярэдзіне 1947 г. была выкрытая ў сувязі з правалам наваградскай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі (СВБ выдаў правакатар Алесь Бажко), з якой некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйных памылак.

Васіль Супрун быў арыштаваны 6 чэрвеня 1947 г. па дарозе з роднай вёскі ў школу, дзе ён працаваў настаўнікам. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Васіля Супруна разам з маладзечанскай групай падполля (Сяргеем Яноўскім, Антонам Кабаком, Кастусём Альшэўскім) на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў, Мінска, Гродна, Воршы, лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 г. са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь.

У Слонім вярнуўся ў снежні 1956 г., дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 г. праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 г. навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995 г.

Памёр 2 мая 2007 г. у Слоніме.

Творы

Зноскі

  1. http://slounik.org/154911.html Біяграфія Васіля Супруна

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Слоніме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта