wd wp Пошук:

Жыровіцкі сельсавет

Жыро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жыровіцы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лютага 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шылавіцкага сельсавета.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2586 чалавек[1], з іх 87,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,9 % — палякі, 1,6 % — украінцы[2].

Эканоміка і інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета размешчана ГСГУ «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», СРСУПП «Райплемстанцыя», Жыровіцкае лясніцтва, участковая ветэрынарная лякарня, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзіцячая школа мастацтваў, установа адукацыі «Жыровіцкага дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», дзяржаўнае установа адукацыі «Жыровіцкі дзіцячы яслі-сад Слонімскага раёна», участковая бальніца і амбулаторыя, Русакоўскі фельчарска-акушэрскі пункт.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жыровіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат