wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Радзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзько. Мікалай Васілевіч Радзько́[1] (20 мая 1935 — 19 кастрычніка 1999[1]) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы (зараз у Слонімскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь). Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1959 годзе. У 1959—1961 гадах галоўны заатэхнік саўгаса «Дворышча» Гродзенскай вобласці. У 1961—1964 гадах вучоба ў аспірантуры ў Жодзіна. З 1967 года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, працаваў старэйшым выкладчыкам дацэнтам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл загадчыкам аддзела камбікармоў вопытнай станцыі, з 1988 па 1996 загадчык кафедры.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага аблвыканкама.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 200 навуковых прац па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні сельскагаспадарчых жывёл і птушак, біялагічных кансервантаў для розных відаў раслін, сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спецыяльных камбікармоў і суперканцэнтратаў для сельскагаспадарчых жывёл.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровымі граматамі
Катэгорыя·Постаці савецкай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»