wd wp Пошук:

Селаяр

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Селая́р (індан.: Pulau Selayar) — востраў у моры Флорэс у 15 км на поўдзень ад Сулавесі. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 832 км². Насельніцтва (разам з суседнімі малымі астравамі ў 2010 г.) — 121 905 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Селаяр знаходзіцца ў 15 км на поўдзень ад вострава Сулавесі, у 138 км на паўднёвы ўсход ад Макасара, 1510 км на ўсход ад Джакарты. Выцягнуты з поўдню на поўнач на 81,9 км. Найбольшая шырыня — 13,66 км.

Востраў Селаяр сфарміраваўся ў выніку складаных працэсаў субдукцыі (падняцця) марскога дна ў выніку ўзаемадзеяння літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Першапачаткова на дне акіяна ўзнікла вулканічнае плато, якое некалькі мільёнаў гадоў уяўляла сабою водмель, на якой раслі каралы. У выніку на плато ўтварыўся вапняковы фундамент арганічнага паходжання, які ў пазнейшы час быў расколаты і ўзняты над вадой зрухам літасферных пліт.

Паверхня вострава складзена пераважна кіпрымі вапнякамі са шматлікімі ўзняццямі, скаламі, пагоркамі і пячорамі. Найвышэйшы пункт — 178 м. Каля ўзбярэжжа скалы рэзка абрываюцца і змяняюцца працяглымі белымі каралавымі пляжамі. Далей ідзе кола каралавага рыфу, які часкова агаляецца падчас адліваў. На востраве ўсяго некалькі бухт, прыдатных для мараплаўства. Паверхневыя вадацёкі маюць сезонны характар, узнікаюць ў месцах выхадаў цвёрдых вулканічных парод. На захадзе вострава вылучаецца вузкая нізкая прыбярэжная мясцовасць з забалочанымі мангравымі зараснікамі.

Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца каля +28° C.

Прырода сушы бедная. Скалы пакрыты ксерафітнымі хмызнякамі і гаямі. На ўзбярэжжы растуць какосавыя пальмы. Фаўна прадстаўлена птушкамі, крабамі, казуркамі, дробнымі яшчаркамі. Марскія воды і каралавы рыф каля вострава адрозніваюцца большай жывёльнай разнастайнасцю. Іх насяляюць некалькі дзесяткаў відаў рыб, у тым ліку скаты і акулы, а таксама марскія чарапахі і дэльфіны.

Эканоміка

Традыцыйна сельская гаспадарка адыгрывала на Селаяры толькі дадатковую ролю, паколькі камяністыя вапняковыя глебы малаўрадлівыя. Звычайна жыхары Селаяра маюць невялікія агароды, трымаюць курэй і коз. Асноўнымі іх заняткамі здаўна былі будаўніцтва марскіх суднаў, рыбалоўства і гандаль. У апошнія дзесяцігоддзі развіваецца турызм. Селаяр прыцягвае аматараў пляжнага адпачынку і плавання з аквалангам. У Бантэнгу, адміністрацыйным цэнтры вострава, маюцца невялікія прадпрыемствы харчовага прызначэння. На востраве працуюць порт і аэрапорт, дзейнічаюць сталыя паромныя пераправы з суседнімі портамі Паўднёвага Сулавесі.

Гісторыя і культура

Асноўную частку насельніцтва вострава Селаяр складаюць баджа, народ аўстранезійскай групы, які здаўна займаецца мараплаўствам і рыбалоўствам. Сведчаннем старажытнасці мясцовай культуры з’яўляецца знаходка рэчаў 2000-гадовай даўніны, у тым ліку зробленых на тэрыторыі сучаснага В’етнама. Мяркуецца, што ў мінулым баджа мелі сталыя кантакты з чамамі.

У XIV — пач. XIX стст. востраў уваходзіў у склад султаната Боне (на поўдні Сулавесі), падначаленага ў 1816 г. галандцамі. У 1949 г. абвешчаны часткай незалежнай Інданезіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вялікія Зондскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Малайскі архіпелаг
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта