wd wp Пошук:

Пылюшнік светлы

Пылю́шнік вузкалісты[3][4] (Thalictrum lucidum) — від кветкавых раслін[4] сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назва

Пылюшнік вузкалісты, руцьвянка[5], балотная мятла, мядуніца, мядуніца лугавая, пажытнік, памошнік, расходнік, сузік, сузіц[6][7][8].

Апісанне

Шматгадовая трава 50—140 см (да 1,5 м[4]) вышынёй. Лісце чаргаванае, на чаранках, з прылісткамі. Сцябловых лісткоў 7—10. Ліставыя пласціны яйкападобныя, 2—4-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад эліптычных да даўгаватых (самае ніжняе лісце) або лінейных (верхняе лісце), звычайна цэлыя, часам 2—3-зубчастыя на кончыках, верхняя паверхня бліскучая, цёмна-зялёная, ніжняя — светла-зялёная, дробна-валасістая паралельна жылкам[9].

Суквецце выпрастана-разгалінаванае, досыць разрэджанае. Кветкі радыяльна сіметрычныя, бледна-жоўтыя, каля 1 см у папярочніку. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, зеленавата-белыя, рана вянуць. Тычачак шмат, бледна-жоўтыя, 2—4 мм даўжынёй; пылавікі відавочна карацей. Некалькі песцікаў. Плод — 8—10-хрыбетная, бесчарашковая сямянка[9].

Расліна ядавітая[10].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Сібіры. Святлолюбівая расліна[10]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[10]. Засяляе вільготныя і забалочаныя лугі, нізінныя балоты, берагі вадаёмаў, прыбярэжныя і пойменныя хмызнякі, абочыны дарог і чыгунак. Цвіце ў ліпеніжніўні[4].

Ва Украіне расце на вільготных і забалочаных лугах — у Карпатах, Палессі і лесастэпе звычайны; у стэпе рэдкі (гарады Дніпро, Мікалаеў).

Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі, Днепрапятроўскай вобласці Украіны[10].

Таксанамія

Сінонімы

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thalictrum angustifolium
  4. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь — Спб, 1878.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. 1 2 luontoportti.com. (англ.)
  10. 1 2 3 4 Василисник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак