wd wp Пошук:

Пылюшнік альпійскі

Пылю́шнік альпійскі[3] (Thalictrum alpinum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 5—15 (да 20) см. Сцябло простае, голае, часам з адным лістом. Лісце двойчыперыстае, у прыкаранёвай разетцы. Ліставыя пласцінкі круглаватыя, скурыстыя, 3—5-зубчастыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-бураватыя, у галінастай гронцы. Плод — шматарэшак. Асобныя плодзікі амаль сядзячыя, рабрыстыя, крыху сагнутыя.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Пылюшнік альпійскі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў тундры і на горных лугах, па берагах горных ручаёў, на скалах і марэнах каля ледавікоў. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Башкартастан, Комі)[4].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Василисник альпийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны