wd wp Пошук:

Прывалкі

Прыва́лкі[1] (трансліт.: Pryvalki, руск.: Привалки), Прывалка — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Уваходзяць у склад Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна. Насельніцтва 284 чал. (1998). Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Гродна, на шашы Р42.

Этымалогія назвы

Паводле народнага падання тапонім «Прывалка» ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібыта праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзнікла паселішча.

Гісторыя

Першы ўспамін пра Прывалку змяшчаецца ў спісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

Гарадскі герб з прывілею 1792

У 1650 Прывалка атрымала прывілей на правядзенне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 мясцовасць перайшла ў валоданне Агінскіх[2]. 27 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбургскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[3]. У 1793 места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Прывалка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (17951797), Літоўскай (17971802) і Гродзенскай губерняў. Расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права і панізілі статус паселішча да вёскі. У 1885 тут дзейнічаў касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР.

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, клуб, пошта.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Вольга Князева. Прывалкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 578.
  3. Прывалка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Прывалкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гожскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак