Павел Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын Гераніма Сангушкі і Канстанцыі Сапегі, дачкі вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі.
Стольнік ВКЛ у 1708—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), палкоўнік гвардыі ВКЛ (1711), падскарбі дворны ў 1711—1713, маршалак дворны ў 1713—1734 і вялікі з 1734.
Прыхільнік Аўгуста II. Пасля яго смерці (1733) быў сярод прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расіі), пасля падтрымаў абранне Аўгуста III. Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводстве, Дабраўлянамі і Смаргонню ў Віленскім ваяводстве, палацамі ў Гародні і Дабраўлянах, маёнткамі на Украіне, у Польшчы і Славакіі.
Быў тройчы жанаты. Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 з удавой свайго брата Казіміра Браніславай Пянёнжак, якая памерла ў наступным годзе. Другі раз ажаніўся з князёўнай Марыянай Любамірскай (1693—1729), праз гэты шлюб атрымаў Астрожскую ардынацыю на Украіне. Ад другога шлюбу меў сына Януша Аляксандра. Трэцяй яго жонкай 17 красавіка 1735 года стала Барбара Дунін (1718—1791). Меў з ёй дзяцей: