wd wp Пошук:

Любамірскія

Любамірскія (польск.: Lubomirscy, укр.: Любомирські) — польскі княжацкі род герба «Шранява», які ўзнік у пачатку XVI стагоддзя. Паходзяць з мястэчка Любомеж у Сілезіі, адкуль і назва. У канцы XVI стагоддзі разбагацелі на кіраванні саляварнямі, на якое іх упаўнаважыў Стэфан Баторый, і атрымалі ад нямецкага імператара спачатку графскі, а потым і княжацкія тытулы (другімі ў Рэчы Паспалітай пасля Радзівілаў). У працяг XVII стагоддзя да Любамірскіх дзякуючы шлюбным саюзам перайшлі вялікія ўладанні Астрожскіх і Канецпольскіх у басейне Днястра. Сямейства распалася на некалькі галін, ланьцуцкую, жэшаўскую і валынскую, завяло палацы ў Варшаве, Львове, Дубне і іншых гарадах. У XVIII стагоддзі Любамірскія прэтэндавалі на польскі прастол.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Любамірскія
Катэгорыя·Княжацкія роды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле