wd wp Пошук:

Юзаф Сангушка

Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (17601768) і вялікі літоўскі1768).

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.

Біяграфія

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзе[1]. На сойме 17671768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.

У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (17751790).

Зноскі

  1. Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Старосты чаркаскія
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1781 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Сангушкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты крамянецкія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1740 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 12 мая