У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Пашэвіч (нар. 4 чэрвеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2018 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.
У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сезона ў складзе БАТЭ, а ў сакавіку быў арандаваны «Гомелем»[4], аднак не полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2021 года быў пераведзены ў дзяржынскі «Арсенал»[5], дзе трывала з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[6].
У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7].
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
1 чэрвеня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0) і быў заменены ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 0 |
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() | 25 | 1 |
2020 (1) | дубль | БАТЭ | ![]() | 14 | 2 |
2020 (2) | Д1 | Гарадзея | ![]() | 2 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Гомель | ![]() | 3 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Арсенал | ![]() | 18 | 0 |